Сцяг Серада, 1 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 красавіка 2024, 18:13

Прэзідэнт аб стварэнні ўнікальнай беларускай пароды кароў: усё павінна быць па-гаспадарску
 

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў расказаў пра ролю навукі ў аграрнай галіне, выступаючы на нарадзе ў Прэзідэнта аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт пацікавіўся, як выконваецца яго даручэнне наконт стварэння новай пароды кароў. У сувязі з гэтым Уладзімір Гусакоў адзначыў: "Што датычыцца гадоўлі новай пароды жывёлы, цяпер гэта работа праводзіцца ў трох гаспадарках краіны - "Вусце" Аршанскага раёна, "Шыпяны-АСК" і "ЖодзінаАграПлемЭліта". У іх разгорнута ўся племянная работа - прыкладна мы планавалі 8-10 гадоў, але трэць шляху пройдзена ўжо".

Ён таксама растлумачыў: "Распрацаваны план стварэння пароды, вучоныя працуюць у адпаведнасці з планам, і ў прынцыпе, я думаю, што мы ў адведзены час укладзёмся. У нас будзе свая беларуская ўнікальная парода чырвонай жывёлы з унікальнымі характарыстыкамі малака і па тлустасці, і па бялку. Акрамя таго, малако А2 пазбаўлена алергенных наступстваў".

Эксперымент селекцыі прадаўжаецца ў трох гаспадарках некалькі гадоў і прыносіць добрыя вынікі. Чырвоныя каровы пераўзыходзяць па надоях традыцыйныя чорна-пярэстыя пароды.

"Цяпер мы маем у краіне ўнікальную базавую пароду, але створым сваю, беларускую пароду. У нас ёсць у краіне нядрэнная галштынская жывёла, але гэтага мала. Трэба мець некалькі парод па ўсіх відах - і для малочнай жывёлагадоўлі, і для свінагадоўлі і гэтак далей. Цяпер усё выконваецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі", - падкрэсліў Уладзімір Гусакоў.

Прэзідэнт, цікавячыся дэталямі гэтай работы, падкрэсліў: "Усё павінна быць па-гаспадарску".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі