Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 мая 2018, 19:03

Прававы статус службы "адно акно" замацаваны ў Беларусі на заканадаўчым узроўні

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прававы статус службы "адно акно" замацаваны ў Беларусі на заканадаўчым узроўні. На гэта накіраваны ўказ нумар 202 "Аб службе "адно акно", які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент прыняты ў мэтах далейшага ўдасканалення парадку ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур. Упершыню на заканадаўчым узроўні замацоўваецца дакладная рэгламентацыя парадку стварэння і дзейнасці службаў "адно акно", іх прававы статус.

Згодна з указам, служба "адно акно" ствараецца ў гарадскіх (гарадоў абласнога падпарадкавання) і раённых выканкамах, адміністрацыях раёнаў у гарадах. Прадугледжваецца магчымасць стварэння гэтых службаў у іншых мясцовых органах з улікам колькасці насельніцтва, якое пражывае на адпаведнай тэрыторыі.

Асноўнымі задачамі службы з'яўляюцца забеспячэнне рэалізацыі заяўнага прынцыпу "адно акно", аказанне бясплатнай кансультатыўнай дапамогі па пытаннях падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, выдача адміністрацыйных рашэнняў.

Праз службу "адно акно" могуць ажыццяўляцца адміністрацыйныя працэдуры, якія адносяцца да кампетэнцыі не толькі мясцовых, але і рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання. Пры гэтым канкрэтны пералік такіх працэдур будзе вызначацца ўрадам.

На аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам ускладаецца абавязак каардынаваць дзейнасць ніжэйшых мясцовых органаў па стварэнні і функцыянаванні службы "адно акно".

Да кампетэнцыі Міністэрства юстыцыі аднесена агульная каардынацыя дзейнасці па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у Рэспубліцы Беларусь.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі