Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 студзеня 2018, 18:43

Прадстаўнік палка "Нармандыя-Нёман" француз Андрэ Пейроні ўзнагароджаны ордэнам Пашаны

29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ордэнам Пашаны за значны асабісты ўклад у вызваленне Беларусі ў час Другой сусветнай вайны, справу ўмацавання міру, дружалюбных адносін і адзінства народаў Беларусі і Францыі ўзнагароджаны Андрэ Пейроні. Адпаведны ўказ 29 студзеня падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Андрэ Пейроні - апошні прадстаўнік авіяцыйнага палка "Нармандыя-Нёман", які пражывае ў Францыі, авіямеханік самалёта, на якім лятаў Герой Савецкага Саюза Марсэль Лефеўр. Прымаў удзел у вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі