Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 чэрвеня 2016, 16:14

Пераадолець цяжкасці можна толькі ўласнай працай і разам - Прэзідэнт

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераадолець цяжкасці можна толькі ўласнай працай і разам, заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на V Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наш народ гэтак жа цвёрда, як і раней, захоўвае адзінства краіны, беражэ яе незалежнасць. Пераважная большасць людзей добра разумее: пераадолець цяжкасці можна толькі ўласнай працай і разам", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што зроблена было нямала. "Яшчэ раз падкрэсліваю, дабіваліся мы гэтага сваёй працай, уласнымі сіламі ў вельмі няпростых умовах", - рэзюмаваў беларускі лідар.

"І тут я хачу выказаць вялікую ўдзячнасць усяму беларускаму народу, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Беларусы - людзі мудрыя. Яны добра бачаць, што адбываецца ў свеце. Разумеюць сапраўдныя прычыны і цяжкасці. І разумеюць, што ў цяперашніх умовах самыя галоўныя, самыя дарагія нашы каштоўнасці - гэта мір у краіне, незалежнасць, бяспека кожнага. Будзе гэта - усе астатнія праблемы мы вырашым".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі