Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 верасня 2019, 12:56

Паслы, мясцовая вертыкаль і дырэктары прадпрыемстваў - Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні

12 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 верасня разгледзеў кадравыя пытанні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы назначыў:

Цярэнцьева Сяргея Леанідавіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет і па сумяшчальніцтве ў Рэспубліцы Судан, Мултанаце Аман, Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Лізе арабскіх дзяржаў;

Вараб'ёва Яўгена Сямёнавіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль;

Аўсянку Мікалая Леанідавіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом у Рэспубліцы Эквадор і па сумяшчальніцтве ў Рэспубліцы Калумбія, Рэспубліцы Нікарагуа і Рэспубліцы Панама;

Рыбака Віктара Васільевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтве ў Рэспубліцы Ірак;

Бяскостага Вячаслава Васільевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Туркменістане.

Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:

Гапоніка Анатоля Генрыкавіча - старшынёй Буда-Кашалёўскага райвыканкама;

Касінскага Сяргея Міхайлавіча - старшынёй Лельчыцкага райвыканкама;

Ложачніка Сяргея Васільевіча - старшынёй Лідскага райвыканкама;

Садоўскага Аляксея Валянцінавіча - старшынёй Шчучынскага райвыканкама;

Жайловіча Андрэя Леанідавіча - старшынёй Салігорскага райвыканкама;

Максімчыкава Пятра Аляксандравіча - генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Гомельшкло";

Авакава Сяргея Мірзоевіча - генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Планар".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі