Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 ліпеня 2019, 16:37

Падзякі Прэзідэнта Беларусі за выдатную вучобу ўдастоены ваенныя і супрацоўнікі сістэмы МНС

5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за выдатныя поспехі ў вучобе і ўзорнае выкананне воінскага абавязку аб'яўлена шэрагу ваеннаслужачых Узброеных Сіл, унутраных войскаў МУС, пагранічнай службы, органаў дзяржаўнай бяспекі, супрацоўнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

У ліку ўдастоеных Падзякі Прэзідэнта выпускнікі факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай акадэміі Беларусі Алег Баранаў, факультэта падрыхтоўкі кіруючых кадраў Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Беларусі Валерый Вайцяховіч, Акадэміі МУС Беларусі Ігар Падвойскі, Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Яўген Юрцэвіч.

Падзякай Прэзідэнта адзначаны і выпускнікі, якія атрымлівалі адукацыю на базе расійскіх ваенных ВНУ. Сярод іх Аляксандр Герасімаў - выпускнік Ваеннай акадэміі сувязі імя Маршала Савецкага Саюза С.М.Будзёнага, Наталля Драздова - выпускніца Ваеннага ўніверсітэта Мінабароны Расіі, Дзмітрый Пазняк - выпускнік Ваенна-медыцынскай акадэміі імя С.М.Кірава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі