Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 лютага 2018, 09:22

Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена працаўнікам АПК Брэсцкай вобласці і Гродзенскага раёна

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў аб'яўлена працаўнікам аграпрамысловага комплексу Брэсцкай вобласці, а таксама Гродзенскага раёна. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Акрамя таго, Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена калектывам работнікаў шэрага сельгаспрадпрыемстваў. У іх ліку СВК "Ларынаўка" Аршанскага раёна, ААТ "Агра-Калядзічы" Пружанскага раёна, СВК "Свіслач" Гродзенскага раёна, камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства "Саўгас-камбінат "Зара" Мазырскага раёна, ААТ "Гарадзея" Нясвіжскага раёна і ААТ "Рассвет" імя К.П.Арлоўскага Кіраўскага раёна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі