Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 сакавіка 2018, 12:33

Пачаўся афіцыйны візіт Лукашэнкі ў Грузію

22 сакавіка, Тбілісі /Кар. БЕЛТА/. Пачаўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Грузію. Самалёт кіраўніка беларускай дзяржавы зрабіў пасадку ў Міжнародным аэрапорце Тбілісі імя Шата Руставелі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Плануецца, што сёння адбудуцца перагаворы прэзідэнтаў дзвюх краін. Аляксандр Лукашэнка і Георгій Маргвелашвілі абмяркуюць шырокае кола пытанняў парадку дня двухбаковага супрацоўніцтва. У тым ліку размова пойдзе аб пашырэнні асартыменту і аб'ёмаў пастаўляемай прадукцыі, развіцці вытворчай кааперацыі, стварэнні сумесных прадпрыемстваў, узаемадзеянні ў навуцы, адукацыі і медыцыне, сферах транспарту і лагістыкі, рэалізацыі інфраструктурных праектаў.

Акрамя таго, у цэнтры ўвагі будзе і тэматыка ўзаемадзеяння Беларусі і Грузіі ў галіне палітыкі, абстаноўка ў свеце і рэгіёне.

Перагаворы спачатку пройдуць у фармаце сам-насам, а затым у пашыраным складзе. Па іх выніках плануецца падпісанне міжнародных дакументаў у сферах гандлёва-эканамічнага, гуманітарнага супрацоўніцтва, уключаючы такія напрамкі, як ахова здароўя, адукацыя, банкаўскі сектар, рэгіянальнае ўзаемадзеянне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі