Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 красавіка 2018, 09:14

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 43 жыхаркі Мінска, Мінскай і Гродзенскай абласцей

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 43 жыхаркі Мінска, Мінскай і Гродзенскай абласцей. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 26 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У ліку ўзнагароджаных прадстаўніцы розных сфер дзейнасці, яны працуюць ва ўстановах дашкольнай і сярэдняй адукацыі, арганізацыях аховы здароўя, на сельскагаспадарчых прадпрыемствах і вытворчасцях, у сферах гандлю і прадастаўлення паслуг сувязі, вядуць хатнюю гаспадарку.

У іх ліку настаўніца сярэдняй школы нумар 209 Мінска Алена Ваўрантовіч, палявод сельскагаспадарчага вытворчага філіяла"Аграбуд" ААТ "Мінскжалезабетон" Настасся Дзямідава, тэрмаапрацоўшчык швейнага цэха ТАА "Вікторыя-Лара" Вольга Гладкая, інжынер-тэхнолаг Мінскага аўтамабільнага завода Ганна Сарока, майстар ЖЭУ нумар 9 Фрунзенскага раёна Мінска Наталля Сапіна, спецыяліст групы эксплуатацыі фіксаванага доступу УП "Вэлком" Марыя Дубовік, менеджар Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра Вера Губаш.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі