Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 лютага 2018, 10:09

Новыя меры па стымуляванні інтарэсу інвестараў да асваенняў нетраў прыняты ў Беларусі

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новыя меры па стымуляванні інтарэсу інвестараў да асваення нетраў прыняты ў Беларусі. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны ўказ, якім унесены змяненні ва ўказ ад 3 кастрычніка 2011 года нумар 442 "Аб некаторых пытаннях ажыццяўлення інвестыцыйнай дзейнасці адносна нетраў", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Указ накіраваны на стымуляванне інтарэсу з боку патэнцыяльных інвестараў да асваення радовішчаў карысных выкапняў Рэспублікі Беларусь", - адзначылі ў прэс-службе.

Дакументам вызначаюцца стадыі геалагічнага вывучэння нетраў, звязаныя непасрэдна з разведкай канкрэтнага радовішча, а таксама канкрэтызуюцца аб'ёмы затрат, што падлягаюць кампенсаванню ў даход рэспубліканскага бюджэту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі