Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 лютага 2018, 13:35

"Ніхто больш не зрабіў" - Лукашэнка дзякуе КДБ за добрую работу ў сферы барацьбы з карупцыяй

1 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка дзякуе КДБ за добрую работу ў сферы барацьбы з карупцыяй. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй гэтага ведамства Валерыем Вакульчыкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За што я хачу вам падзякаваць, можа, гэта не толькі ваша функцыя, - за работу ў напрамку антыкарупцыйнай дзейнасці. Ніхто больш за КДБ сёння ў гэтым плане не зрабіў. Асабліва па пытаннях значных злачынстваў у сферы карупцыі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Карупцыя - гэта іржа. Што б мы ні рабілі ў грамадстве, якія б у нас ні былі законы, дзяржаўны лад, эканоміка, якая б развітая ні была, але калі карупцыя, як у некаторых вядомых нам дзяржавах зашкальвае, калі супраць яе не змагаюцца, ніякага руху наперад і развіцця краіна не атрымае. Таму карупцыя - гэта страшная іржа, супраць якой трэба змагацца. Вельмі шкада, што некаторыя ведамствы, якія гэтым займаюцца, не выйшлі на ваш узровень. Але гэта ўжо маё пытанне. Я ўжо дацягну іх да ўзроўню эфектыўнай барацьбы, як у вас гэта функцыянуе. Гэта мы падправім", - заявіў беларускі лідар.

"Вы працуеце і з пракуратурай, і МУС, і Следчым камітэтам, але ўсё ж такі ў вас гэта работа ідзе больш сумленна. З вамі не дамовішся. З вамі ніводны злачынец, я так лічу, не дамовіцца. Бязлітасная барацьба з карупцыяй - гэта абарона нашай дзяржавы ад прамога развалу і ўнутранага процістаяння. Таму што народ цярпець карупцыю не будзе. Гэта абавязкова прывядзе да нейкіх узрушэнняў. Няхай не кардынальных і рэвалюцыйных, але ўладзе цяжка будзе працаваць, калі краіна карумпавана", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі