Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 мая 2017, 09:01

Некаторыя функцыі пагранічнікаў у якасці эксперыменту ўскладуць на супрацоўнікаў мытні

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У грузавым аўтадарожным пункце пропуску "Казловічы" на беларуска-польскім участку граніцы з 1 чэрвеня па 1 верасня 2017 года будзе праведзены эксперымент па ажыццяўленні супрацоўнікамі мытных органаў асобных функцый органаў пагранічнай службы. Адпаведны ўказ 23 мая падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Эксперымент праводзіцца ў рамках аптымізацыі задач мытных і пагранічных органаў.

На супрацоўнікаў мытні ў дапаўненне да іх уласных функцый будуць ускладзены абавязкі па праверцы дакументаў у грамадзян пры перасячэнні граніцы, кантролі выканання правіл знаходжання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Беларусі, іх транзіту праз беларускую тэрыторыю, санітарна-каранцінным кантролі, а таксама наяўнасці ў вадзіцеляў аўтатранспарту дагавораў абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці.

Названая мера дасць магчымасць аптымізаваць кантрольныя працэдуры ў асобных пунктах пропуску, дзе ажыццяўляецца рух выключна грузавога аўтатранспарту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі