Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 лістапада 2019, 13:58

Неарганізаванасць і безадказнасць - Лукашэнка назваў прычыны праблем у беларускім спорце

19 лістапада, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Неарганізаванасць і безадказнасць - прычыны праблем у беларускім спорце. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на Алімпійскім сходзе НАК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што такой увагі да спорту, як у Беларусі, няма нідзе. Гэтымі пытаннямі займаюцца на розных узроўнях: і ў федэрацыях, і ва ўрадзе. І праблем у беларускім спорце, лічыць Прэзідэнт, дзве - неарганізаванасць і безадказнасць.

"Я не разумею, якія яшчэ разборкі патрэбны? Кіраўнік Адміністрацыі - чалавек, які заўсёды адгукнецца на любую дробязь. Віцэ-прэм'ер ведае аб сваёй адказнасці. Я не ўяўляю, што яшчэ трэба арганізацыйна зрабіць і якая яшчэ патрэбна вам падтрымка, я проста не разумею", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

У той жа час Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі ёсць таленавітыя спартсмены і трэнеры. На яго думку, пара ўжо дзейнічаць і сур'ёзна рыхтаваць каманды, а не разлічваць на нейкія перспектывы, пра якія гавораць многія гады. "У хакеі не можаце вы рукамі добра клюшку трымаць, абыгрываць - бегайце. Два разы абяжыце канадца, амерыканца або расіяніна - не давайце яму гуляць, вяжыце яго. Але не вяжуць жа", - заўважыў Прэзідэнт.

"Усе мы нясём адказнасць. Але помніце адно: народ не хоча нікога бачыць і ведаць. Добра, дрэнна - "ай, гэта Прэзідэнт". Таму я і гавару: будзе вынік - будзем працаваць, не будзе - трэба даваць дарогу іншым", - падагульніў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі