Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 кастрычніка 2018, 19:04

Наведванне іншаземцамі заказніка "Альманскія балоты" на платнай аснове прадоўжана да 2021 года

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Наведванне замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства рэспубліканскага ландшафтнага заказніка "Альманскія балоты" на платнай аснове прадоўжана да 2021 года. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Гэта рашэнне дасць магчымасць прадоўжыць работу па ўпарадкаванні рэжыму сезоннага наведвання гэтага заказніка жыхарамі прыгранічных раёнаў Украіны.

Штогод у перыяд сезоннага збору дзікаросаў заказнік "Альманскія балоты" наведваюць каля 600 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі