Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 жніўня 2016, 09:00

Нацыянальная кухня, кавуны і сала: Лукашэнка сустрэўся са Стывенам Сігалам у сваёй рэзідэнцыі

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў 24 жніўня нефармальную сустрэчу з вядомым амерыканскім акцёрам Стывенам Сігалам. Аб гэтым БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант.

Акцёр напярэдадні позна вечарам прыляцеў у Мінск. Стывен Сігал супрацоўнічае з буйнейшай беларускай кампаніяй - распрацоўшчыкам анлайн-гульняў. Зрэшты, толькі дзелавым гэты візіт не стаў: кароткая экскурсія па Мінску, знаёмства з беларускай кухняй - за суткі знаходжання ў сталіцы акцёр паспеў многае.

"Сёння адбылася нефармальная сустрэча з Прэзідэнтам Беларусі. Пазнаёміцца з Аляксандрам Лукашэнкам Стывен Сігал, па яго ўласным прызнанні, марыў даўно і, збіраючыся ў Мінск, настойліва прасіў аб сустрэчы. Да Беларусі стаўленне ў госця асаблівае, яшчэ і таму, што, як высветлілася сёння, Стывен Сігал - наш зямляк, ёсць яго карані і ў Беларусі", - расказала прэс-сакратар.

Сустрэча з Прэзідэнтам атрымалася жывой і для госця вельмі пазнавальнай, з акцэнтам на сельскую гаспадарку. Пытанне сапраўды актуальнае, паколькі ўборачная ў краіне ў самым разгары. Стывену Сігалу паказалі тое, без чаго не абыходзіцца ніводная беларуская гаспадарка, найбольш папулярныя культуры - буракі, капусту, моркву. Тут жа ў полі адбылася і першая дэгустацыя.

Назіраў госць і за ўборкай бульбы, а таксама бахчавых - культуры, якая становіцца ў Беларусі традыцыйнай. "Яшчэ пяць гадоў таму цяжка было ўявіць, што на нашай зямлі можна будзе вырошчваць такія кавуны, і сёння яны асабліва зацікавілі госця, - адзначыла прэс-сакратар.

- За лёгкай вячэрай у рэзідэнцыі Прэзідэнта стравы беларускай кухні госці каштавалі літаральна "з градкі". Даспадобы прыйшліся халаднік, бульба і, вядома, беларускае сала. Натуральныя беларускія прадукты не пакінулі абыякавымі амерыканскіх гасцей".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі