Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 лютага 2019, 19:24

Нацбанк Беларусі надзелены правам рэгулявання дзейнасці нацыянальных рэйтынгавых агенцтваў

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк надзяляецца правам рэгулявання дзейнасці нацыянальных рэйтынгавых агенцтваў. Гэта прадугледжана ўказам нумар 42, які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 лютага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Прынятым дакументам карэкціруецца Статут Нацбанка. "Нацыянальны банк надзяляецца правам рэгулявання дзейнасці нацыянальных рэйтынгавых агенцтваў. Гэта сфера з'яўляецца новым напрамкам для айчыннага фінансавага рынку, і ў Беларусі на гэты час няма такіх арганізацый. Таму размова ідзе аб стварэнні заканадаўчай асновы ў гэтых адносінах, паколькі нацыянальныя рэйтынгавыя агенцтвы з'яўляюцца неад'емнай часткай інфраструктуры фінансавага рынку", - расказалі ў прэс-службе.

Акрамя таго, тэкст Статута Нацыянальнага банка прыводзіцца ў адпаведнасць з дзеючым заканадаўствам, выключаецца дубліраванне норм з Банкаўскім кодэксам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі