Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 кастрычніка 2018, 13:32

"Нашы як заўсёды" - Лукашэнка пракаменціраваў гульню беларускіх футбалістаў з Малдовай

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з прэм'ер-міністрам, старшынёй Беларускай федэрацыі футбола Сяргеем Румасам пракаменціраваў матч паміж зборнымі Беларусі і Малдовы, які адбыўся 15 кастрычніка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У футболе ты ўчора парадаваў краіну так, што далей няма куды. Калі мы не можам з Малдовай гуляць... Я не хачу прынізіць Малдову, малайцы хлопцы: выйшлі, зубы сціснулі і гулялі, як мае быць. А нашы як заўсёды. Вельмі шкада", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што неабходна прымаць дадатковыя меры, каб развіццё футбола ў краіне не спынялася. "Бо гэты добры ўсплёск, які адбыўся, заўтра пагасне, і вы будзеце на ўзроўні дынамаўскіх хакеістаў гуляць", - дадаў Прэзідэнт.

Як паведамлялася, 15 кастрычніка футбалісты зборнай Беларусі згулялі ўнічыю 0:0 з камандай Малдовы ў дамашнім матчы Лігі нацый. Першая палова сустрэчы на мінскім стадыёне "Дынама" прайшла з невялікай перавагай гаспадароў поля, але сур'ёзных пагроз варотам саперніка яны не стварылі. Галкіпер беларусаў таксама застаўся амаль без работы. Пасля перапынку абедзве каманды пачалі гуляць больш актыўна, аднак гледачы так і не ўбачылі забітых мячоў. Самы рэальны шанц вырваць перамогу беларусы мелі на 3-й кампенсаванай мінуце, але мяч пасля ўдару Ігара Стасевіча трапіў у перакладзіну варотаў. Адразу пасля матчу галоўны трэнер зборнай Беларусі Ігар Крывушэнка са шкадаваннем адзначыў, што яго каманда не здолела дабіцца поспеху і страціла важныя ачкі. Аднак, падкрэсліў настаўнік, праз месяц у беларусаў гасцявая гульня з Люксембургам, у якой, хутчэй за ўсё, і вырашыцца лёс першага месца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі