Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 мая 2018, 09:19

Начальнік Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету і яго намеснік вызвалены ад пасад

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Начальнік Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргей Новікаў і яго намеснік Аляксандр Дуньковіч вызвалены ад займаемых пасад за непрыняцце мер па спыненні правапарушэнняў і фактаў карупцыі ў падведамных арганізацыях. Адпаведны ўказ 2 мая падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Як паведамлялася, раней у інспекцыі былі выяўлены факты карупцыі, звязаныя з браканьерствам.

Карупцыйныя правапарушэнні былі выяўлены і ў сістэме Міністэрства энергетыкі. Па гэтых падставах быў звольнены генеральны дырэктар ДВА "Белэнерга" Яўген Воранаў. А 2 мая стала вядома і аб вызваленні ад пасады міністра энергетыкі Уладзіміра Патупчыка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі