Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 верасня 2017, 14:02

"На што грошы трацім?" - Лукашэнка раскрытыкаваў выступленні зборных на міжнародных турнірах

7 верасня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка сёння на пашыраным пасяджэнні Выканкама НАК па пытанні правядзення II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе строга раскрытыкаваў выступленні беларускіх спартсменаў на розных міжнародных стартах апошнім часам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Закранаючы гульні беларускай футбольнай каманды, кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў адборачным турніры чэмпіянату свету яна ўступіла нават зборнай Люксембурга. "Гэта хутчэй забыць бы. Гэта ж нікуды не варта - такое стаўленне", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Незадаволены Прэзідэнт і выступленнем хакейнага клуба "Дынама-Мінск", які ў чэмпіянаце КХЛ дапусціў серыю крыўдных пройгрышаў. "Не цешце сябе, што з'ездзілі ў Сочы і выйгралі. Гэта сведчыць аб тым, што гуляць умееце, але не гуляеце. Сорамна глядзець, як катаюцца на каньках", - сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што не паказалі дастойных вынікаў і нацыянальныя каманды на мінулых чэмпіянатах свету па лёгкай атлетыцы, мастацкай гімнастыцы і дзюдо. "На што грошы трацім?" - задаў рытарычнае пытанне Аляксандр Лукашэнка.

"У вас ёсць час для таго, каб перабудавацца, памяняць трэнераў, калі патрэбна. Калі хочаце нешта заваяваць у спорце, трэба быць на галаву вышэйшымі за іншых. Усе павінны быць безагаворачнымі лідарамі. Патрабаванне з кіраўнікоў федэрацый будзе самае строгае. Прыходзьце за грашыма, калі будзе перспектыўны спартсмен і трэнер. Пад гэта грошы мы будзем выдзяляць, а потым патрабаваць з іх за рэзультат. І перастаньце спасылацца на нейкія перабудовы, змену пакаленняў, - запатрабаваў Прэзідэнт. - Грошы атрымаюць - гэта маё строгае патрабаванне да НАК і ўрада - толькі спартсмен і трэнер. Рэзультат далі - прыходзьце і прасіце чаго хочаце".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі