18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена Беларускаму дзяржаўнаму музею гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Адпаведнае распараджэнне кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 18 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Установа ўдастоена Падзякі Прэзідэнта за вялікі ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры, шматбаковую плённую дзейнасць па захаванні памяці аб Вялікай Айчыннай вайне.-0-