Поўная версія

Мінск застанецца перагаворнай пляцоўкай па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне - Лукашэнка

Прэзідэнт 18.02.2018 | 15:09

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск застанецца перагаворнай пляцоўкай па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння журналістам пасля галасавання на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэту тэму ў сродках масавай інфармацыі разгарнулі, да скандалу дайшло. Я ведаю, што нікуды гэта пляцоўка не дзенецца. Няўжо еўрапейскія праблемы нехта паедзе ў Азію вырашаць", - спытаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт заўважыў, што такога ж меркавання прытрымліваюцца і ў Германіі. "Мы ж не вядзём перагаворы, а забяспечваем, як мяне папрасілі Пуцін, Парашэнка, Меркель з Аландам. Мы доўга думалі, трэба нам гэта ці не трэба", - расказаў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, беларускі бок згадзіўся на гэту місію, паколькі сам зацікаўлены ў найхутчэйшым вырашэнні канфлікту.

"Калі знайшлі лепшую пляцоўку - ды гасподзь з імі! Мы сваю ролю ўжо, шчыра кажучы, адыгралі. Якія б ні былі мінскія пагадненні, вайну спынілі", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. Ён прызнаў, што людзі ў зоне канфлікту гінуць да гэтага часу. Але пасля таго, як стартавалі перагаворы ў беларускай сталіцы, ужо не ў такіх маштабах, як было адразу.

Прэзідэнт падкрэсліў, што, калі будуць дасягнуты дамоўленасці аб пераносе перагавораў у іншыя сталіцы, беларускі бок не будзе гэтаму працівіцца. "Мы асабліва не перажываем за тое, што пайшлі гэтыя размовы. Гэта для мяне не навіна. Нехта хоча Нобелеўскую прэмію міру атрымаць, нехта яшчэ чагосьці хоча. Але хацець не шкодна, трэба разумныя прапановы ўносіць, каб увесь свет не смяяўся", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што пытанне аб пераносе перагавораў па Украіне не абмяркоўвалася на сустрэчы прэзідэнтаў ЗША і Казахстана, як аб гэтым многія пішуць. "Я не тое, што не веру, я ведаю, што гэта пытанне Трамп не ўзнімаў. У некага рукі свярбяць абмеркаваць гэта пытанне і здацца міратворцам. Таму ніякіх там абмеркаванняў не было, сустрэча была кароткая, не да гэтага было. Вы ведаеце яе вынікі: нібыта крэдыты на $7,5 млрд падпісаны, ведаеце, па якіх напрамках - вуглевадароды і іншыя рэсурсы. Гэта было галоўнае, - рэзюмаваў Прэзідэнт. - Таму трэба супакоіцца і закрыць гэту тэму".-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Фота з архіва Дзяржава падтрымае 300 сельгасарганізацый у разліках за тэхніку МАЗ і МТЗ
09:49
Лукашэнка падпісаў указ аб мерах па рэалізацыі дэкрэта аб лічбавай эканоміцы
Учора 19:47
Вызвалены ад пасад намеснік старшыні КДБ Беларусі і начальнік упраўлення па Віцебскай вобласці
Учора 19:23
Грашовыя прэміі і званне лаўрэата спецфонду Прэзідэнта Беларусі прысуджаны пераможцам міжнародных алімпіяд
Учора 19:15
Лукашэнка павіншаваў Івана Дуке з перамогай на выбарах Прэзідэнта Калумбіі
Учора 16:49
Лукашэнка павіншаваў Сі Цзіньпіна з юбілеем
15 чэрвеня, 19:24
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Фота з архіва Лукашэнка і Пуцін 19 чэрвеня правядуць у Мінску перагаворы і прымуць удзел у пасяджэнні ВДС
15 чэрвеня, 15:28
У дзяржпраграму інавацыйнага развіцця Беларусі ўключаны 34 новыя праекты
14 чэрвеня, 18:54
Лукашэнка: даступнасць і якасць медпаслуг гарантаваны ўсім грамадзянам Беларусі
14 чэрвеня, 17:03
Поўная версія