Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 чэрвеня 2016, 17:47

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ствараецца ў Беларусі

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адзіны антыманапольны орган - Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю - ствараецца на базе Міністэрства гандлю Беларусі. Адпаведны ўказ нумар 188 "Аб органах антыманапольнага рэгулявання і гандлю" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 3 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

У склад міністэрства перадаюцца Дэпартамент цэнавай палітыкі Міністэрства эканомікі, а таксама ўпраўленні антыманапольнай і цэнавай палітыкі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.

На новы антыманапольны орган ускладзены функцыі па процідзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі на таварных рынках рэспублікі, у тым ліку функцыі органа рэгулявання дзейнасці суб'ектаў натуральных манаполій, рэгуляванні цэн і тарыфаў, кантролю і рэгулявання спажывецкага рынку, у галіне дзяржзакупак, рэкламнай дзейнасці і абароны правоў спажыўцоў.

Ключавой мэтай новага міністэрства з'яўляецца вырашэнне праблемы абароны ўнутранага рынку рэспублікі шляхам стварэння роўных канкурэнтных умоў для ўсіх яго ўдзельнікаў.

Стварэнне адзінай самастойнай цэнтралізаванай сістэмы антыманапольнага органа абумоўлена неабходнасцю абароны добрасумленнай канкурэнцыі, стварэння цывілізаваных і эфектыўных інструментаў кантролю цэнаўтварэння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі