Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 мая 2018, 19:33

МАРГ упаўнаважылі рэгуляваць цэны на прадукцыю грамадскага харчавання ва ўстановах адукацыі

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паўнамоцтвы па рэгуляванні цэн на прадукцыю грамадскага харчавання, што рэалізуецца ва ўстановах адукацыі, перадаюцца Міністэрству антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Гэта прадугледжана ўказам, які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент уносіць карэкціроўкі ва ўказ ад 25 лютага 2011 года нумар 72 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь". Змяненні таксама прадугледжваюць яго прывядзенне ў адпаведнасць з Дагаворам аб Еўразійскім эканамічным саюзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі