Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 лістапада 2017, 17:00

"Мая мара ажыццявілася" - Лукашэнка пра запуск вытворчасці легкавых аўтамабіляў

17 лістапада, Барысаўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час сустрэчы з працоўным калектывам СЗАТ "БелДжы" пасля ўрачыстага адкрыцця прадпрыемства заявіў, што запуск у краіне вытворчасці легкавых аўтамабіляў быў яго марай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нашы сябры адгукнуліся на маю просьбу і дапамаглі стварыць гэты цудоўны завод. Больш таго, яшчэ і пракрэдытавалі. Таму перш за ўсё я хачу сёння сказаць, што мая мара зрабіць свой легкавы аўтамабіль ажыццявілася", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што за гэта неабходна падзякаваць кіраўніцтву Кітайскай Народнай Рэспублікі, у прыватнасці старшыні КНР Сі Цзіньпіну. "Зусім хутка ў мяне з'явіцца такая магчымасць і я асабіста змагу яму падзякаваць за тое, што ён, адгукнуўшыся на маю просьбу, дапамог нам стварыць гэту вытворчасць", - адзначыў Прэзідэнт.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, запуск завода - гэта толькі пачатак. "Як вы разумееце, вырабіць - гэта не праблема, галоўнае - прадаць. Рынак не проста насычаны, і канкурэнты тут па Беларусі і за яе межамі спрабуюць знайсці хоць маленькую нішу, каб прадаць свой тавар. Канкурэнцыя вельмі моцная. І сёння ўраду даручана распрацаваць меры, якія дадуць нам магчымасць прадаваць хаця б 60 тыс. аўтамабіляў на ўнутраным і знешнім рынках. Гэта невялікая колькасць, але 60 тыс. - прыбытковая работа, добрая заработная плата працоўнага калектыву", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі