Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 кастрычніка 2017, 18:22

Магчымасці для аказання паслуг у сферы аграэкатурызму пашыраны ў Беларусі

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Магчымасці для аказання паслуг у сферы аграэкатурызму пашыраны ў Беларусі. Гэта прадугледжана ўказам нумар 365 "Аб развіцці аграэкатурызму", які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 9 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Прадугледжана комплекснае ўдасканаленне адносін у сферы аграэкатурызму, накіраванае перш за ўсё на ўстараненне адміністрацыйных бар'ераў, што тармозяць развіццё гэтага віду дзейнасці. У гэтых мэтах указ замацоўвае права грамадзян, якія пражываюць у сельскай мясцовасці і маюць зямельныя ўчасткі, прадастаўленыя для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома, займацца аграэкатурызмам без змянення мэтавага прызначэння гэтых зямельных участкаў. Раней аказваць паслугі ў сферы аграэкатурызму маглі выключна грамадзяне, якія маюць у карыстанні зямельныя ўчасткі, прызначаныя для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі.

Суб'ектам аграэкатурызму прадастаўляецца права аказваць шырокі рад дадатковых паслуг, звязаных з гэтым відам дзейнасці, у тым ліку праводзіць прэзентацыі, юбілеі, банкеты.

Жылы дом, неабходны для размяшчэння гасцей, згодна з указам можа належаць як непасрэдна грамадзяніну, які аказвае паслугі ў сферы аграэкатурызму, так і членам яго сям'і. Пры гэтым таксама дапускаецца ўзвядзенне гасцявых домікаў, якія не падлягаюць уключэнню ў жыллёвы фонд.

Адзначаецца, што ўказ будзе садзейнічаць павышэнню як турыстычнай прывабнасці краіны, так і ўключэнню ў эканамічную дзейнасць насельніцтва, якое пражывае на тэрыторыі сельскай мясцовасці. Дакумент падрыхтаваны ў адпаведнасці з даручэннямі кіраўніка дзяржавы па стымуляванні дзелавой актыўнасці і выключэнні залішніх патрабаванняў, што прад'яўляюцца да суб'ектаў гаспадарання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі