Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 жніўня 2018, 14:08

Лукашэнка звяртае асаблівую ўвагу на ўмовы работы механізатараў у гарачыню

1 жніўня, Мінскі раён /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час знаёмства з ходам уборачнай кампаніі ў Мінскім раёне звярнуў асаблівую ўвагу на няпростыя ўмовы работы механізатараў у такое гарачае надвор'е, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт лічыць, што трэба вельмі ўважліва ставіцца да арганізацыі працы людзей, і, калі будзе такая духата, рабіць перапынак у сярэдзіне дня, каб больш работы выконваць у ранішні і вячэрні час. "Трэба паберагчы людзей", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пабываў на палях ААТ "1-я Мінская птушкафабрыка", дзе акрамя птушкагадоўлі займаюцца вырошчваннем збожжа, а таксама вытворчасцю малака і мяса.

Кіраўніку дзяржавы далажылі аб ходзе ўборачнай кампаніі ў ААТ "1-я Мінская птушкафабрыка", Мінскім раёне, Мінскай вобласці і Беларусі ў цэлым. Аляксандр Лукашэнка падрабязна цікавіўся дынамікай уборачнай кампаніі і сітуацыяй у рэгіёнах.

У наведваемай Прэзідэнтам гаспадарцы ўбрана збожжавых і зернебабовых 28,3 працэнта да запланаванага (план - 4,4 тыс. га), намалочана 5,1 тыс. т пры ўраджайнасці 40,7 ц/га. Рапс убраны цалкам на плошчы 1 тыс. га, намалочана 1,7 тыс. т. План па нарыхтоўцы кармоў па ўсіх відах выкананы на 58,1 працэнта.

Як праінфармавалі Прэзідэнта, у Мінскім раёне па стане на 1 жніўня ўбрана збожжавых і зернебабовых 35,5 працэнта да плана, намалочана 40,9 тыс. т пры ўраджайнасці 43 ц/га. Рапс убраны цалкам на плошчы 5,1 тыс. га, намалочана 12,1 тыс. т пры ўраджайнасці 23,7 ц/га.

У Мінскай вобласці збожжавыя і зернебабовыя ўбраны на 44 працэнтах, намалочана 640,5 тыс. т пры ўраджайнасці 30,3 ц/га. План па ўборцы рапсу выкананы на 97 працэнтаў, намалочана 127,8 тыс. т пры ўраджайнасці 17 ц/га. Пастаўкі харчовага збожжа на дзяржзаказ выкананы на 40 працэнтаў. Ужо ўбрана 40 працэнтаў ільну-даўгунцу. Нарыхтоўка кармоў па ўсіх відах склала 34 працэнты да запланаванага.

У цэлым у Беларусі ўбрана збожжавых і зернебабовых на плошчы 894,7 тыс. га, што складае 41,9 працэнта да плана. Намалочана збожжа 2,5 млн т, сярэдняя ўраджайнасць складае 28,8 ц/га. План пастаўкі збожжа на дзяржзаказ выкананы на 28,7 працэнта. Пры плане 859 тыс. т пастаўлена збожжа 246,2 тыс. т.

Прэзідэнт запатрабаваў прыкласці максімум намаганняў, каб добра ўбраць усё, што вырашчана на палях краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі