Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 чэрвеня 2018, 14:24

Лукашэнка зацвердзіў справаздачу Нацыянальнага банка за 2017 год

21 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў справаздачу Нацыянальнага банка за 2017 год. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны ўказ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Справаздача падрыхтавана ў адпаведнасці з артыкулам 46 Банкаўскага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Вынікам рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі ў 2017 годзе стала запаволенне інфляцыйных працэсаў, забеспячэнне макраэканамічнай і фінансавай устойлівасці, рост золатавалютных рэзерваў, захаванне высокай даходнасці зберажэнняў у нацыянальнай валюце, павышэнне даступнасці ставак па крэдытах у беларускіх рублях. Забяспечана бяспечнае, устойлівае і эфектыўнае функцыянаванне банкаўскага сектара.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі