Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 студзеня 2018, 11:14

Лукашэнка зацвердзіў рашэнне савета спецфонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі

24 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Згодна з рашэннем Br285 909,48 накіравана на выплату 4 стыпендый і 5 прэмій навучэнцам устаноў адукацыі сферы культуры, 24 заахвочвальныя прэміі навучэнцам, студэнтам і творчым калектывам. Матэрыяльная дапамога аказана 72 прадстаўнікам таленавітай моладзі.

Гранд-прэміі і звання лаўрэата з уручэннем нагруднага знака "Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі" ўдастоены 14 чалавек і 1 калектыў.

Акрамя таго, выдзелена 8 грантаў, у тым ліку на рэалізацыю творчых праектаў, правядзенне эстраднага канцэрта лаўрэатаў фонду, арганізацыю выстаўкі творчых дасягненняў навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў Беларусі, набыццё музычных інструментаў, сцэнічных касцюмаў і абсталявання.

Прыняцце распараджэння з'яўляецца сведчаннем увагі дзяржавы да пытанняў стварэння ўмоў для пошуку, развіцця і навучання таленавітай моладзі, стымулявання іх творчай актыўнасці, прафесійнага росту і станаўлення.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі