Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 красавіка 2018, 11:05

Лукашэнка зацвердзіў пагадненне АДКБ аб супрацоўніцтве ў галіне інфармацыйнай бяспекі

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб зацвярджэнні Пагаднення аб супрацоўніцтве дзяржаў - членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ў галіне забеспячэння інфармацыйнай бяспекі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Пагадненне было падпісана ў Мінску 30 лістапада 2017 года на саміце Арганізацыі. Дакумент накіраваны на дасягненне мэт і вырашэнне задач, выкладзеных у Стратэгіі калектыўнай бяспекі АДКБ на перыяд да 2025 года. Мэта пагаднення - развіццё ўзаемадзеяння бакоў у інтарэсах забеспячэння інфармацыйнай бяспекі краін АДКБ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі