Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 мая 2018, 16:27

Лукашэнка зацвердзіў дагавор з Казахстанам аб сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве да 2026 года

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў дагавор паміж Беларуссю і Казахстанам аб сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве да 2026 года, падпісаны ў Мінску 29 лістапада 2017 года. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны ўказ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент быў падпісаны лідарамі дзвюх краін у час афіцыйнага візіту ў Беларусь Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева. З падпісаннем указа Беларусь завяршыла ўнутрыдзяржаўныя працэдуры, неабходныя для ўступлення дагавора ў сілу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі