Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 лістапада 2017, 13:27

Лукашэнка запатрабаваў звярнуць больш сур'ёзную ўвагу на медустановы ў раёнах

24 лістапада, Буда-Кашалёва /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў звярнуць больш сур'ёзную ўвагу на медустановы ў раённых цэнтрах і невялікіх населеных пунктах. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў ходзе рабочай паездкі ў Буда-Кашалёўскі раён і наведвання цэнтральнай раённай бальніцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас намеціўся нейкі дысбаланс, робім найвышэйшага ўзроўню аперацыі, а якая сітуацыя на месцах? Час звярнуць большую увагу на гэтыя медустановы", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што пытанне аптымізацыі ў сістэме аховы здароўя, як у цэлым па краіне, так і ў раёне, па-ранейшаму застаецца важным і не здымаецца з парадку дня. Ён звярнуў увагу на тое, што неабходна забяспечваць даступнасць медыцынскіх паслуг для кожнага чалавека, незалежна ад таго, дзе ён жыве, у вялікім горадзе або маленькім населеным пункце. Разам з гэтым Прэзідэнт запатрабаваў: усё павінна быць аптымальна, да ўсяго трэба ставіцца па-гаспадарску. Дзяржава па-ранейшаму будзе ўдзяляць вялікую ўвагу развіццю аховы здароўя, але ўсюды трэба зыходзіць з пункту гледжання мэтазгоднасці.

Кіраўнік дзяржавы падрабязна азнаёміўся з функцыянаваннем Буда-Кашалёўскай цэнтральнай раённай бальніцы, створанымі тут для лячэння ўмовамі і сучасным медыцынскім абсталяваннем. Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з медыцынскімі работнікамі і пацыентамі бальніцы. Ён падрабязна цікавіўся, як тут забяспечваецца медыцынскае абслугоўванне, а таксама наяўнасцю праблем. У цэлым бальніца забяспечана кадрамі, маладым спецыялістам прадастаўлена жыллё, у медработнікаў добрая зарплата. Прэзідэнта праінфармавалі аб арганізацыі медабслугоўвання насельніцтва ў рэгіёнах Гомельскай вобласці, пацярпелых у выніку аварыі на ЧАЭС, да ліку якіх адносіцца і Буда-Кашалёўскі раён.

Прэзідэнт таксама пацікавіўся, ці ёсць неабходнасць у будаўніцтве новых раённых бальніц у вобласці. Кіраўніка дзяржавы запэўнілі, што бальніц дастаткова.-0-

Валавы рэгіянальны прадукт Гомельскай вобласці ў студзені-кастрычніку павялічыўся на 2,5 працэнтаВалавы рэгіянальны прадукт Гомельскай вобласці ў студзені-кастрычніку павялічыўся на 2,5 працэнта
Па тэмпах росту развіцця эканомікі Гомельская вобласць займае трэцяе месца сярод рэгіёнаў, уступаючы Мінскай і Брэсцкай абласцях.

Лукашэнка пракаменціраваў сітуацыю з украінскімі шпіёнамі
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што шпіёнская справа абмяркоўвалася на яго сустрэчы з Прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, якая адбылася ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах у пачатку лістапада бягучага года.

Лукашэнка аб пытанні смяротнай кары: я не магу сам адмяніць рашэнне, прынятае народам
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што еўрапейцы часта гавораць: прыпыніце, забараніце смяротную кару. "Я не магу адмяніць сам рашэнне, якое прыняў народ", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: у Беларусі трэба наладзіць вытворчасць электрамабіляў
"Нам трэба іх (электрамабілі. - Заўвага БЕЛТА) вырабляць. Я разлічваю на кітайцаў, што яны на Geely паралельна разам з намі змогуць стварыць электрамабілі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка падарыў міні-трактар дзіцячаму дому сямейнага тыпу ў Буда-КашалёвеЛукашэнка падарыў міні-трактар дзіцячаму дому сямейнага тыпу ў Буда-Кашалёве
У сям'і Аляксея і Вікторыі Новікавых выхоўваецца трое біялагічных і сямёра прыёмных дзяцей.

Лукашэнка: будзе паднімацца эканоміка - будуць і пенсіі расціЛукашэнка: будзе паднімацца эканоміка - будуць і пенсіі расці
Праграма рабочай паездкі прадугледжвала ў тым ліку наведванне сацыяльных аб'ектаў, а таксама сустрэчу з мясцовымі жыхарамі.

Трэба стварыць умовы для адраджэння народных промыслаў - ЛукашэнкаТрэба стварыць умовы для адраджэння народных промыслаў - Лукашэнка
"Таленавітых, здольных людзей шмат. Але талент трэба развіваць. Народную творчасць нельга страціць. Асабліва тых, хто ўмее штосьці рабіць сваімі рукамі", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі