Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 лютага 2018, 13:52

Лукашэнка запатрабаваў узмацніць інфармацыйнае суправаджэнне будаўніцтва БелАЭС

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў узмацніць інфармацыйнае суправаджэнне будаўніцтва БелАЭС. На гэтым кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу сёння на пасяджэнні Савета бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Важнейшым пытаннем у дзейнасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях на сучасным этапе застаецца кантроль за бяспечным будаўніцтвам і эксплуатацыяй Беларускай АЭС, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - У тым ліку забеспячэнне інфармацыйнага суправаджэння нацыянальнага ядзернага праекта".

Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што Адміністрацыі Прэзідэнта і Дзяржсакратарыяту "час адвучыцца і адвучыць ведамствы сядзець і чакаць нейкіх каманд аб штодзённым і эфектыўным інфармацыйным суправаджэнні дзяржаўнай палітыкі ва ўсіх сферах". "Мы аб гэтым гаварылі пры назначэнні кіраўнікоў важнейшых сродкаў масавай інфармацыі", - нагадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі