Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 чэрвеня 2016, 15:05

Лукашэнка запатрабаваў максімальна ўзмацніць у Беларусі імпартазамяшчэнне

23 чэрвеня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння, каменціруючы выступленні дэлегатаў пятага Усебеларускага народнага сходу, запатрабаваў максімальна нарасціць намаганні ў частцы імпартазамяшчэння, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усё, што мы можам вырабляць тут, мы павінны вырабляць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. У якасці прыкладу кіраўнік дзяржавы прывёў вопыт Кітайскай Народнай Рэспублікі. Прэзідэнт адзначыў, што кітайцы заўсёды імкнуліся вырабляць усё самі, і сёння КНР пераходзіць на вытворчасць тавараў самага высокага ўзроўню.

Ацанілі гэта і ў Беларусі, якая супрацоўнічае з Кітаем, у тым ліку ў касмічнай галіне. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, у прыватнасці, аб цэнтры кіравання палётамі беларускага спадарожніка ў Мінскай вобласці. "Гэта ўзровень кітайскіх тэхналогій", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Пастаўленая задача выканальная, як паказвае вопыт "Беларуськалію", які на працягу некалькіх гадоў удалося перавесці на айчынную тэхніку. Выключэнне складаюць машыны, уласная вытворчасць якіх немэтазгодна. "Нам трэба быць руплівымі, але памятаць, што мы самі вельмі многае можам вырабіць і гэта трэба ўкараняць у вытворчасць", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі