Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 верасня 2019, 11:23

Лукашэнка замежным паслам: парламенцкія выбары ў Беларусі будуць адпавядаць сусветным стандартам

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкія выбары ў Беларусі пройдуць у адпаведнасці з патрабаваннямі агульнапрынятых сусветных стандартаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных дзяржаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пачатак вашай місіі супадае з важнай палітычнай падзеяй у краіне - маючымі адбыцца парламенцкімі выбарамі. І вы зможаце асабіста пераканацца, што электаральная кампанія пройдзе ў строгай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і патрабаваннямі агульнапрынятых сусветных стандартаў", - заявіў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да дыпламатаў.

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што Захад заўсёды папракаў Беларусь у сумных электаральных кампаніях. Аднак, на думку Аляксандра Лукашэнкі, нават у першыя дні збору подпісаў "ужо вельмі весела".

"Упэўнены, што, які выбар ні зрабіў бы беларускі народ на карысць тых ці іншых кандыдатаў, гэта будзе выбар курсу на далейшае будаўніцтва суверэннай дзяржавы, эвалюцыйнае развіццё і прымнажэнне нашых дасягненняў", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі