Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 сакавіка 2017, 11:04

Лукашэнка заяўляе аб неабходнасці прадаўжэння дыялогу Беларусі з еўраструктурамі

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з дакладчыкам па Беларусі Камісіі па палітычных пытаннях і дэмакратыі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) Андрэа Рыгоні заявіў аб неабходнасці прадаўжэння дыялогу краіны з еўраструктурамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы па ўсіх пытаннях, якія ў вас выклікаюць хваляванне і ў нас у Беларусі, вядзём дыялог. На сённяшні дзень мы не сядзім кожны за сваёй агароджай, а размаўляем. Гэта ўжо вялікая справа. У дыялогу, я думаю, нараджаецца ісціна. З цягам часу гэта ісціна будзе і ў нашых адносінах", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Вельмі важна, што вы разумееце, у якой сітуацыі знаходзіцца Беларусь сёння і наколькі складана часам нават на прынцыпах развітой дэмакратыі Еўрапейскага саюза ў Беларусі дзейнічаць. Усё гэта не так проста", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што Еўропа ва ўмовах сваёй цяперашняй палітычнай сістэмы жыве ўжо некалькі стагоддзяў. "А мы яшчэ вельмі маладыя, каб працаваць на вашым узроўні. Трэба разумець, што ў кожнай дзяржавы ёсць свая спецыфіка, таму ўсялякія пытанні палітыкі, дыпламатыі, дэмакратыі трэба ўсё ж такі праламляць праз тую спецыфіку, у якой знаходзіцца тая ці іншая дзяржава, у тым ліку наша", - упэўнены беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Андрэа Рыгоні за канструктыўную пазіцыю адносна Беларусі і яго імкненне ўнесці пазітыў у развіццё ўзаемадзеяння Беларусі з еўрапейскімі структурамі. "Такіх палітыкаў сёння мала. Кожны мае нейкія мэты. Вы маеце высакародную мэту. Вы садзейнічаеце збліжэнню пазіцый нават самых антаганістычных сіл, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Нягледзячы на рознагалоссі па пэўных палітычных пытаннях, якія існуюць паміж намі і Еўрасаюзам, усё ж такі вы стараліся надаць нашым адносінам пазітыўную дынаміку. За гэта я вам удзячны".-0-

Беларусь вельмі цёпла і пазітыўна ставіцца да працэсу развіцця адносін з Еўропай - Рыгоні
"Я хачу вам асабіста падзякаваць за магчымасць гэтай сустрэчы, таму што яна паказвае не толькі, што вы адкрыты да дыялогу, але і вельмі цёплае і пазітыўнае стаўленне Беларусі да працэсу развіцця адносін з Саветам Еўропы і Еўропай у цэлым", - сказаў Андрэа Рыгоні.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі