Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 ліпеня 2019, 16:26

Лукашэнка з верталёта праінспектаваў ход уборачнай у некалькіх рэгіёнах

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 ліпеня з паветра праінспектаваў ход уборачнай кампаніі ў некалькіх рэгіёнах краіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Пасля наведвання Веткі кіраўнік дзяржавы ход уборачнай агледзеў з паветра. Прэзідэнцкі верталёт праляцеў над чарнобыльскімі раёнамі, стан спраў быў відаць як на далоні. Далей маршрут пралягаў па ўсходніх раёнах краіны, аж да Віцебскай вобласці", - расказалі ў прэс-службе.

Там адзначылі, што прэзідэнцкая інспекцыя стала лагічным прадаўжэннем праведзенай два дні таму рэспубліканскай селектарнай нарады па пытаннях уборкі ўраджаю. Сёння ў Аляксандра Лукашэнкі была выдатная магчымасць асабіста ацаніць ход уборачнай адразу ў трох рэгіёнах краіны.

Як паведамлялася, кіраўнік дзяржавы 25 ліпеня зрабіў рабочую паездку ў Веткаўскі раён Гомельскай вобласці. Прэзідэнт наведаў птушкафабрыку "Беларуснафта-Асобіна", дзе яму далажылі аб сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна, фінансавым стане прадпрыемства і перспектывах яго развіцця, а таксама азнаёміўся з уборкай збожжавых культур на прыкладзе гаспадаркі "Вясёлка-Агра". У гаспадарцы Аляксандру Лукашэнку прадэманстравалі некалькі збожжаўборачных камбайнаў на газаматорным паліве, вырабленых па яго даручэнні.

Пасля Прэзідэнт наведаў блок плавальных басейнаў, які быў адкрыты ў маі 2018 года на базе Веткаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, дзе яму далажылі аб падыходах да аздараўлення насельніцтва ў чарнобыльскіх раёнах.-0-

Лукашэнка патрабуе больш актыўна забяспечваць жыллём шматдзетныя сем'і ў невялікіх гарадахЛукашэнка патрабуе больш актыўна забяспечваць жыллём шматдзетныя сем
На думку Аляксандра Лукашэнкі, шматдзетным сем'ям лепш жыць у невялікім горадзе. "Гэта і дзяржаве патрэбна, і дзецям будзе больш выгадна", - сказаў ён.

"Прыязджайце часцей, мы вас цэнім" - як жыхары Веткі сустракалі Лукашэнку ў сваім горадзе"Прыязджайце часцей, мы вас цэнім" - як жыхары Веткі сустракалі Лукашэнку ў сваім горадзе
Кіраўнік дзяржавы цёпла вітаў прысутных і падзякаваў за падтрымку. "Я вам удзячны за тое, што вы мяне заўсёды падтрымлівалі, тут, у Гомелі мяне заўсёды падтрымлівалі нават больш, чым дзе-небудзь", - сказаў ён.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі