Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 лістапада 2019, 11:16

Лукашэнка: выступленне беларускіх канькабежцаў на этапе Кубка свету ў Мінску дрэннае

19 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў выступленне беларускіх спартсменаў на этапе Кубка свету па канькабежным спорце, што прайшоў у Мінску. Аб гэтым ён заявіў сёння на Алімпійскім сходзе НАК Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нікуды не варта выступленне нашых канькабежцаў, наколькі я змог прасачыць (мне яшчэ аналіз не прадставілі). Але выступленне, скажу прама, дрэннае", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён заўважыў, што на спаборніцтвах у Мінску сабраліся не ўсе мацнейшыя, а беларуская каманда выступала мацнейшым складам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі