Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 чэрвеня 2016, 12:49

Лукашэнка выступіць з дакладам у час пятага Усебеларускага народнага сходу

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выступіць з дакладам у час пятага Усебеларускага народнага сходу, які пройдзе ў Мінску 22-23 чэрвеня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Чакаецца, што кіраўнік дзяржавы ў сваёй прамове адзначыць вынікі і перспектывы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на сучасным этапе, абазначыць праблемныя пытанні і шляхі іх вырашэння. У выступленні размова таксама пойдзе аб знешняй палітыцы Беларусі, выбудоўванні ўзаемавыгадных партнёрскіх адносін з рознымі краінамі і інтэграцыйнымі аб'яднаннямі з акцэнтам на гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Цырымонія адкрыцця пятага Усебеларускага народнага сходу і выступленне Прэзідэнта будуць трансліравацца 22 чэрвеня ў прамым эфіры па беларускіх тэлеканалах і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Пачатак мерапрыемства запланаваны на 12.00.

Чакаецца, што Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у рабоце пятага Усебеларускага народнага сходу і 23 чэрвеня. Кіраўнік дзяржавы выступіць з заключным словам на закрыцці ўсенароднага форуму, што таксама будзе паказана ў прамым эфіры ў перыяд з 12.00 да 13.00.

Тэлеверсіі даклада кіраўніка дзяржавы, а таксама іншых найбольш яркіх выступленняў і момантаў пятага Усебеларускага народнага сходу будуць паказаны ў вячэрнім эфіры па беларускім тэлебачанні 22 і 23 чэрвеня ў 21.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі