Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 чэрвеня 2018, 11:06

Лукашэнка высока ацэньвае ролю Хана ў нармалізацыі адносін Беларусі і ЕС

21 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка высока ацэньвае ролю еўракамісара па еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС Ёханеса Хана ў нармалізацыі адносін Беларусі і Еўрасаюза. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з Ёханесам Ханам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў еўракамісару "за ўдзел у палітычным, эканамічным развіцці Беларусі". "Ваша роля значная, перш за ўсё таму, што асноўныя нашы партнёры - Еўрапейскі саюз і Расія, - сказаў Прэзідэнт. - У тым, што ў нас прадаўжаецца нармалізацыя адносін, і, напэўна, яны выйшлі на нейкі ўзровень стабільнасці - велізарная ваша заслуга".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў важнасць таго, што ЕС - бліжэйшы сусед Беларусі. "А з суседзямі, паколькі яны ад бога, трэба сябраваць, выбудоўваць партнёрскія адносіны. Дык вось, мы ні ў якім разе не спяшаліся, не абяцалі вам таго, чаго мы не можам зрабіць. Вы прыглядаліся да нас, мы прыглядаліся да Еўрапейскага саюза, - прадоўжыў кіраўнік дзяржавы. - І ў выніку трансфармацый, што адбываюцца і ў нас, і ў вас, мы прынялі рашэнне, што нядобра нам глядзець адзін на аднаго цераз агароджу і жыць, скоса паглядаючы адзін на аднаго. Мы вырашылі ісці насустрач адзін аднаму, аднаўляць дружалюбныя, партнёрскія адносіны".

"Мы не прасіліся ў Еўрасаюз, але мы хацелі б, каб у нас з ЕС былі такія адносіны, якім бы, можа, зайздросцілі нават члены ЕС. І калі Еўрапейскі саюз на гэта гатовы, мы свой шлях гатовы прайсці", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка.

Закранаючы тэму падпісання дакументаў, што рыхтуюцца, аб партнёрстве паміж Беларуссю і ЕС, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што іх асновай павінны быць менавіта гандлёва-эканамічныя адносіны. "Размовы аб дэмакратыі, свабодзе слова, палітзняволеных, адмене смяротнай кары - гэта само сабой зразумела, мы не знімаем гэта з парадку дня, мы смела і адкрыта пра гэта гаворым. Але асновай з'яўляюцца нашы гандлёва-эканамічныя, фінансавыя адносіны", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.

"Калі мы будзем бачыць у адносінах з ЕС гэта, мы можам смялей ісці і на трансфармацыю, рэфармаванне нашага палітычнага ладу. У адваротным выпадку паўторым лёс Савецкага Саюза, калі не бачылі эканомікі, не бачылі людзей, не разумелі, чым жывуць людзі, а пачалі ламаць палітычную сістэму. Паламалі, разбурылі краіну. Мы робім пэўныя высновы, атрымліваем урокі з гэтага", - дадаў ён.

Прэзідэнт падкрэсліў, што "калі трансфармаваць, то трансфармаваць трэба ўсё: паступова, планава, не забываючы пра эканоміку і жыццё людзей". "Гэта павінна быць у аснове", - перакананы Аляксандр Лукашэнка.-0-

Лукашэнка бачыць асновай партнёрства з ЕС гандлёва-эканамічныя адносіныЛукашэнка бачыць асновай партнёрства з ЕС гандлёва-эканамічныя адносіны
"Выбудоўваючы адносіны з той ці іншай краінай, аб'яднаннем, мы з вамі як вопытныя палітыкі цудоўна разумеем, што лепш апярэджваць нейкія падзеі, лепш самім аднаўляць і ўстанаўліваць цесныя і добрыя адносіны", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка: Беларусь строга прытрымліваецца дамоўленасцей па супрацоўніцтве ва "Усходнім партнёрстве"Лукашэнка: Беларусь строга прытрымліваецца дамоўленасцей па супрацоўніцтве ва "Усходнім партнёрстве"
Кіраўнік дзяржавы на перагаворах закрануў тэму ўдзелу Беларусі ва "Усходнім партнёрстве". Ён лічыць, што "Усходняе партнёрства" з'яўляецца добрым прыкладам нацэленасці Беларусі на эканамічнае супрацоўніцтва з Еўрасаюзам.

Беларусі і ЕС у апошнія гады ўдалося выбудаваць даверныя адносіны - ХанБеларусі і ЕС у апошнія гады ўдалося выбудаваць даверныя адносіны - Хан
"Мы па-ранейшаму бачым, што існуе значная розніца паміж узроўнем эканомікі ў ЕС і ўзроўнем эканомікі ў дзяржавах-суседзях. І гэта тое пытанне, якое мы хацелі б вырашыць, і гэтым трэба займацца", - рэзюмаваў Ёханес Хан.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі