Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 жніўня 2017, 15:32

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі з тэрактамі ў Іспаніі

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Каралю Іспаніі Філіпу VI, родным загінулых і пацярпелых у выніку тэрактаў у Барселоне і Камбрыльсе. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што беларускі народ смуткуе разам з усімі іспанцамі.

"На жаль, дзеля дасягнення сваіх мэт, чужых сучаснаму грамадству, фанатычна настроеныя асобы выкарыстоўваюць бязлітасныя, бесчалавечныя і адначасова баязлівыя спосабы, накіраваныя супраць мірных бязвінных грамадзян. Іх дзеянні не маюць апраўдання, а самі яны заслугоўваюць справядлівага і суровага пакарання", - гаворыцца ў спачуванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што іспанскі народ мужна перанясе гэтыя выпрабаванні і здолее зберагчы здабытыя дэмакратычныя каштоўнасці і адзінства нацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі