13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Іран Хасану Раўхані ў сувязі з ахвярамі землетрасення на захадзе гэтай краіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Паведамленні аб шматлікіх чалавечых ахвярах у выніку землетрасення на захадзе вашай краіны выклікалі ў сэрцах беларусаў пачуцці болю і глыбокага спачування Ісламскай Рэспубліцы Іран", - гаворыцца ў спачуванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі смуткуюць па загінулых у час гэтага стыхійнага бедства і спадзяюцца на хуткае выздараўленне ўсіх пацярпелых.-0-