Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 жніўня 2017, 14:58

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Веры Глаголевай

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным, блізкім і калегам народнай артысткі Расіі Веры Глаголевай у сувязі з яе смерцю. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Вера Вітальеўна, якая валодала непаўторнай манерай ігры і тонкім успрыманнем характараў персанажаў, стварыла на экране і ў тэатры дзясяткі запамінальных роляў, дзякуючы якім здабыла ўсенародную любоў і прызнанне прафесіяналаў", - гаворыцца ў спачуванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што творчая спадчына Веры Глаголевай стала неад'емнай часткай скарбніцы савецкага і расійскага мастацтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі