Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 ліпеня 2018, 19:28

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са шматлікімі ахвярамі пажараў у Грэцыі

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Грэцыі Пракопісу Паўлопуласу ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі, выкліканымі разбуральнымі пажарамі ў рэгіёне Атыка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Разам з усёй Грэцыяй мы смуткуем па загінулых у выніку гэтай трагедыі, а таксама спадзяёмся на выздараўленне пацярпелых", - гаворыцца ў спачуванні.

Кіраўнік дзяржавы ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў словы падтрымкі Прэзідэнту Грэцыі і народу гэтай краіны, а таксама пажадаў хутчэйшага пераадолення наступстваў стыхіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі