Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 ліпеня 2019, 14:37

Лукашэнка выказаў спачуванні Пуціну і сем'ям загінулых пры паводцы ў Іркуцкай вобласці

5 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну і сем'ям загінулых у выніку паводкі ў Іркуцкай вобласці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У Рэспубліцы Беларусь з вялікай трывогай і спагадай успрынялі паведамленне аб шматлікіх чалавечых ахвярах і маштабных разбурэннях, выкліканых паводкай у Іркуцкай вобласці", - гаворыцца ў спачуванні.

Аляксандр Лукашэнка таксама папрасіў перадаць словы шчырай падтрымкі і пажаданні выздараўлення пацярпелым. "Вельмі спадзяёмся на хутчэйшае аднаўленне і вяртанне да нармальнага рытму жыцця пацярпелага расійскага рэгіёна", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі