Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 лютага 2017, 15:35

Лукашэнка выказаў спачуванні Навазу Шарыфу ў сувязі з ахвярамі тэракта ў Сехване

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні прэм'ер-міністру Пакістана Навазу Шарыфу і грамадзянам гэтай краіны ў сувязі з гібеллю людзей у выніку тэрарыстычнага акта ў Сехване. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"З цяжкім сэрцам даведаўся пра жудасны тэрарыстычны акт у Пакістане – выбух у мусульманскім храме Лал Шахбаз у горадзе Сехван", - гаворыцца ў спачуванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што праз атакі на святыні, якія захоўваюць гісторыю і культуру, праз ахвяры бязвінных людзей тэрарысты намагаюцца запалохаць і раз'яднаць грамадства. "Перакананы, што пакістанскі народ, які нягледзячы ні на што застаецца адзіным, здолее перамагчы тэрарыстычную пагрозу", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Магутны ўзрыў у Пакістане: 72 чалавекі загінулі і звыш 150 параненыМагутны ўзрыў у Пакістане: 72 чалавекі загінулі і звыш 150 паранены
Тэрарыст-смяротнік учыніў падрыў у маўзалеі суфійскага філосафа Лала Шахбаза Каландара на поўдні Пакістана. Адказнасць за тэракт узяла тэрарыстычная арганізацыя "Ісламская дзяржава".

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі