Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 красавіка 2017, 13:52

Лукашэнка: вучоным трэба плаціць больш, але за рэзультат

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аляксандр Лукашэнка перакананы, што беларускія вучоныя павінны атрымліваць больш, але за рэзультат. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе аб праблемах і перспектывах развіцця беларускай навукі ў НАН Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час нарады закраналася пытанне аплаты працы вучоных. На думку Аляксандра Лукашэнкі, "не трэба даваць грошы проста так", іх трэба зарабіць. Дзяржава, паводле слоў Прэзідэнта, гатова фінансаваць навуку ў большым аб'ёме, таму што ў аснове эканамічнага і сацыяльнага развіцця Беларусі ляжыць інавацыйны шлях.

Разам з тым у аплаце працы вучоных не павінна быць ураўнілаўкі. Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што "арыентавацца трэба на тое, каб плаціць больш, але за рэзультат".

У час нарады абмяркоўваюцца розныя прапановы па вырашэнні праблем, якія існуюць у беларускай навуцы. У тым ліку ў частцы паляпшэння яе кадравага патэнцыялу. Кіраўнік дзяржавы ў цэлым падтрымаў агучаную на нарадзе ідэю выкарыстоўваць рэзультаты рэалізацыі навукова-тэхнічнай праграмы як аснову для кандыдацкай, доктарскай дысертацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі