Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 верасня 2017, 11:24

Лукашэнка: важную ролю ва ўрэгуляванні канфліктаў у свеце могуць і павінны адыграць рэлігійныя канфесіі

28 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Важную ролю ва ўрэгуляванні канфліктаў у свеце могуць і павінны адыграць рэлігійныя канфесіі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з удзельнікамі пленарнага пасяджэння Савета біскупскіх канферэнцый Еўропы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Перакананы, што важную ролю ва ўрэгуляванні канфліктаў, у выбудоўванні дыялогу паміж рознымі народамі і дзяржавамі, у аб'яднанні людзей могуць і абавязаны адыграць рэлігійныя канфесіі. Настаў час, каб ваш голас быў настойлівым і яго пачулі ўсе палітыкі і дзяржаўныя дзеячы, ад якіх залежаць мір і бяспека на нашай планеце", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Сёння мы бачым, што многія краіны перажываюць духоўны крызіс. Гэта пагроза страшнейшая за любыя эканамічныя выклікі. Ды і ўсе эканамічныя выклікі менавіта ад гэтага. У іх аснове ляжыць бездухоўнасць. Крызіс - у галовах. Гэта першапрычына любых эканамічных крызісаў, - заявіў Прэзідэнт. - Дабро, міласэрнасць, любоў, вера - вышэйшыя чалавечыя каштоўнасці, якія заўсёды служылі апорай для людзей, разбураюцца на вачах".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што карэннае насельніцтва еўрапейскіх краін старэе, зніжаецца нараджальнасць. Гэтыя негатыўныя дэмаграфічныя працэсы адбываюцца на фоне маральнай дэградацыі грамадства, разбурэння традыцыйных сямейных інстытутаў і масавага наплыву мігрантаў. "У канчатковым выніку ўсё гэта можа прывесці да трагічных вынікаў, да выраджэння ўсёй еўрапейскай вельмі старажытнай, каштоўнай цывілізацыі", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

"Нельга дапусціць, каб людзі страцілі маральныя арыенціры, той унутраны компас, які закладзены ў кожным з нас Госпадам і які дае нам магчымасць адрозніваць дабро ад зла", - заклікаў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі