Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 верасня 2016, 14:38

Лукашэнка ўзнагародзіў Сі Цзіньпіна ордэнам "За ўмацаванне міру і дружбы"

29 верасня, Пекін /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна ордэнам "За ўмацаванне міру і дружбы". Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў Пекіне пасля афіцыйных перагавораў лідараў дзвюх краін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня КНР удастоены гэтай узнагароды за вялікі асабісты ўклад у развіццё гандлёва-эканамічных, навукова-тэхнічных, гуманітарных сувязей паміж Беларуссю і Кітаем, выключныя заслугі ва ўмацаванні дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж дзяржавамі.

Гэта ўзнагарода з'яўляецца новай і ўручаецца ўпершыню.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі