Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 жніўня 2016, 18:35

Лукашэнка ўзнагародзіў намесніка старшыні Савета Федэрацыі Юрыя Вараб'ёва ордэнам Пашаны

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Юрый Вараб'ёў узнагароджаны ордэнам Пашаны. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 25 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Юрый Вараб'ёў узнагароджаны ордэнам Пашаны за значны асабісты ўклад у развіццё эканамічных і гуманітарных сувязей паміж Беларуссю і Расіяй, міжпарламенцкага супрацоўніцтва, умацаванне дружалюбных адносін і адзінства народаў дзвюх краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі