Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 кастрычніка 2018, 15:21

Лукашэнка ўстанавіў аграрыям дэдлайн на 7 лістапада для завяршэння асенніх работ

22 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе ўстанавіў перад аграрыямі строгі тэрмін - да 7 лістапада завяршыць усе асеннія сельгасработы, расказаў журналістам віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сітуацыі ў сельскай гаспадарцы кіраўнік дзяржавы на нарадзе ўдзяліў вельмі вялікую ўвагу, выслухаўшы даклады аб ходзе работ на месцах і ў цэлым па краіне. У цэнтры ўвагі былі пытанні завяршэння асенніх сельгасработ і пачатку падрыхтоўкі да пасяўной будучага года. "Да 7 лістапада - буракі, кукуруза на зерне і кукуруза на сілас", - ахарактарызаваў фронт работ віцэ-прэм'ер.

Як было адзначана на нарадзе, у цэлым тэрміны вытрымліваюцца, і ёсць высокая ступень упэўненасці, што работы завершаць у тэрмін. Аднак Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на якасці гэтых работ, недапушчальнасці страт і задачы па забеспячэнні захаванасці ўраджаю.

"Сёння гэта задача была вельмі строга пастаўлена і мне, і міністру, і кожнаму губернатару", - падкрэсліў Міхаіл Русы.

Ён дадаў, што актыўна вядзецца падрыхтоўка да веснавых палявых работ. Паднята 700 тыс. га зябліва, засталося яшчэ 750 тыс. га.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі